Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Мікалай Шыкалай: «У Моталі – па-мотальску»

Ведаюць мяне як аблупленага

Я нарадзіўся ў Моталі і ўсё жыццё адпрацаваў у Моталі. Лічу, што шмат зрабіў для маталян. Хоць бы ўзяць той факт, што камбінат кааператыўнай прамысловасці апынуўся менавіта ў Моталі, а не ў Іванаве – гэта, лічу, мая заслуга. Лагічна было б яму знаходзіцца ў Іванаве, але я прапанаваў Моталь. І тагачаснае партыйнае кіраўніцтва пагадзілася. Чаму мне хацелася размясціць камбінат  у Моталі? Таму што там заўсёды, колькі я памятаю, не хапала працоўных месцаў. Успамінаю, як у той час, калі я быў загадчыкам пякарні, людзі часта ішлі з просьбай аб працаўладкаванні.

Люди и судьбы

Анатоль ГЛІННІК: «Судзіць не мне, а людзям»

Малая радзіма — у кнігах

Што для мяне значыць паняцце «малая радзіма»? У першую чаргу — памяць аб ёй. А як захаваць гэтую памяць? Чалавечыя ўспаміны ненадзейныя, суб’ектыўныя і недаўгавечныя. Адзіны на-
дзейны сродак — гэта кніга. І я ганаруся тым, што нам удалося захаваць памяць аб вёсках, размешчаных на тэрыторыі нашай гаспадаркі, а таксама аб Магільна, якое ўвайшло сёння ў гарадскія межы, дзякуючы супрацоўніцтву з заўчасна пайшоўшай Марыяй Пятроўнай Гарупай.

Общество

Протаіерэй Уладзімір Кавалевіч: «Упівайце Міласць Божую з малаком маці»

Красіеўка, Дабраслаўка, Стрэльна

Малая радзіма — гэта на самай справе вялікая Радзіма. Вялікая зямля. Слова «Радзіма» — ад слова «род», нагадвае нам аб нашым ро-дзе-племені: хто мы і адкуль. Нагадвае аб нашых продках, аб здароўі і тым больш спачыне якіх мы павінны маліцца. Царква заўсёды асабліва нагадвае аб малітвах за нябожчыкаў. Мы вольныя ў сваіх справах, як добрых, так і злых, і маем магчымасць пакаяцца ў зробленым. Але нябожчыкам могуць дапамагчы толькі нашы малітвы.

Люди и судьбы

Уладзімір ГЕТМАНЧУК: «Год малой радзімы –мой год»

У Шчакоцку камфортней

Нарадзіўся я ў вёсцы Шчакоцк Іванаўскага раёна. Там на ўсе чатыры бакі, куды ні кінь вокам — лес. Таму я на поўным сур’ёзе магу сказаць, што адчуваю сябе «лясным» чалавекам. А ў адным кутку лесу — вельмі шмат чаромхі. Таму, напэўна, у мяне так многа вершаў пра чаромху.
Прывязаны я да малой радзімы. Дзе б ні быў, а цягне ў бацькоўскую вёсачку. Здаецца, колькі таго нашага раёна, а ўсё роўна там, у Шчакоцку, неяк камфортней. Хоць і маці чатыры гады як няма, а бацьку ідзе дзевяносты год. Ён жыве ў Моталі, у сваёй унучкі. Я ж езджу з Іванава ў Шчакоцк, даглядаю бацькоўскую сядзібу:

Общество

Уладзімір Шэляговіч: «Ідэі будуць заўсёды. Проста трэба ўмець іх рэалізоўваць»

Сёння ў рубрыцы «Невялікая, але наша» Уладзімір Шэляговіч, былы начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама.