Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Экалагічныя вандроўкі па родным краі

Количество просмотров:

У Год малой радзімы ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Іванаўшчыны праходзіць раённы этап рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны», арганізаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства. Мерапрыемства ладзіцца з мэтай выхавання ў навучэнцаў экалагічнай культуры, каштоўнасных адносін да прыроднай спадчыны роднага краю.

Акцыя праводзіцца па некалькіх намінацыях. Намінацыя «Экспедыцыя» заахвочвае калектыўную дзейнасць навучэнцаў, якія праводзяць даследаванні па вывучэнні расліннага і жывёльнага свету ў рамках комплекснай экспедыцыі на тэрыторыі раёна, сабраныя і апрацаваныя матэрыялыафармляюцца ў выглядзе справаздачы, а таксама распрацоўваюцца даведнікі, у якіх пазначаны адметныя ў прыродным і культурна-гістарычным плане мясціны малой радзімы. 
Удзельнікі намінацыі «Юны эколаг» ствараюць значок юнага эколага, на якім павінна занатоўвацца ідэя беражлівага стаўлення да прыроды. Тэхніка выканання работы залежыць ад меркавання аўтара, ён можа выкарыстоўваюць любыя мастацкія матэрыялы. 
Яшчэ адна намінацыя – «Ствараем гісторыю разам» – прысвечана юннатаўскаму руху. Намінанты дасылаюць на разгляд журы летапісы, буклеты, фотаздымкі з адлюстраваннем спраў юннатаў установы адукацыі, дзе школьнікі навучаюцца.
Раённы этап акцыі будзе доўжыцца да 1 верасня.

Ірына Саломка.