Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Гаворыць сэрца роднай мовай

Количество просмотров:

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Згодна з рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, свята зацверджана з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Шэраг мерапрыемстваў з гэтай нагоды падрыхтавала дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтральная раённая бібліятэка ім. Ф.І. Панфёрава».

На інтэлектуальныя турніры “Ведай мову сваю, беларус” знаўцаў роднай мовы запрашаюць сельскія бібліятэкі аг. Моталь і в. Махро, на літаратурна-пазнавальную гульню – СБ аг. Рудск. Тэматычную віктарыну падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў СБ аг. Адрыжын. Сельскія бібліятэкі аграгарадкоў Тышкавічы, Снітава арганізоўваюць літаратурныя агляды, кніжныя выставы. Мілагучнае беларускае слова ў поўную моц будзе гучаць падчас літаратурна-паэтычнай гадзіны “Чароўная песня ільецца здалёку” ў сельскай бібліятэцы аг. Крытышын, літаратурнай гадзіны «Змагар за родную мову», прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму, у сельскай бібліятэцы аг. Бродніца, падчас хвілінак паэзіі, прымеркаваных да к 85-годдзя з дня народзін Рыгора  Барадуліна, у СБ аг. Яечкавічы.

Ірына Саломка.