Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

“Пагавары са мной на мове, на нашай роднай…”

Количество просмотров:

З 17 па 21 лютага ў Адрыжынскай школе ярка і запамінальна праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Размаўляем разам па-беларуску” і быў прысвечаны Году малой радзімы.

У панядзелак, 17 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня. Для дзяцей восьмага класа была арганізавана інтэлектуальная гульня “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”. Гульня ўключала ў сябе чатыры этапы: “Прыгадваем”, “Перакладаем”, “Ужываем” і “Цытуем”. На першым этапе дзеці прыгадвалі прадмет або з’яву і называлі іх па-беларуску. На другім этапе віктарыны каманды перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. Далей вучні спрабавалі ўжываць фразеалагізмы, раскрываючы іх сэнс. На апошнім этапе трэба было працягнуць выраз з вядомага  верша. Абедзве каманды вельмі добра справіліся з заданнямі і ў выніку перамагла дружба. 18 лютага для дзяцей была арганізавана кніжная выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі – Рыгора Барадуліна. 9 лютага усе вучні школы далучыліся да раённай акцыі “Чытаем разам па-беларуску”. Актыўны ўдзел прымалі і вучні пачатковых класаў. Дзеці знаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, наведвалі бібліятэку, удзельнічалі у беларускіх народных гульнях. На працягу дня вучні школы, у вольны ад урокаў час, чыталі на памяць беларускія вершы і спявалі народныя песні. Трынаццаць вучняў 3-10 класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2020”. Вучні 9 і 11 класаў падрыхтавалі і правялі квэст-гульню “З родным словам па жыцці”. Вучні чыталі вершы на роднай мове і змаглі праверыць свае веды пра жыццё і дзейнасць беларускіх мастакоў слова. Таксама дзейнічала акцыя “Палюбі сваю родную мову”. На перапынках валанцёры ўручалі сардэчкі з цёплымі радкамі на беларускай мове.Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе, але і ў штодзённым жыцці. Заўсёды з гонарам усведамляць, што ўсе мы дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі і адным з асноўных багаццяў нашай Радзімы з’яўляецца родная мова.

Дар’я Стэльмах, настаўніца Адрыжынскай СШ.