Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Экономика

Будзь у трэндзе з «БонСЛАВтрэйд»

Количество просмотров:

Гартаючы часопісы, слухаючы гісторыі пра тое, што хтосьці, кінуўшы адну дзейнасць, з нуля пачынае іншую, і пры гэтым становіцца паспяховым, задумваешся: адкуль столькі імкнення і ідэй?
Захоплены пошукам новага, знаёмы многім іванаўцам заснавальнік сямейнага бізнесу Вячаслаў Васільевіч Бонька, у мінулым выкладчык музыкі ў школе, дзякуючы прадпрымальнасці і працавітасці, з поспехам стаўшы індывідуальным прадпрымальнікам, адкрыў з часам сваю фірму «БонСЛАВтрэйд».

Для стварэння штодзённага дабрабыту і цяпла ў любой хаце ці кватэры не абысціся без бытавых прыбораў. Яны палягчаюць наша жыццё, робячы яго больш камфортным.
Амаль восем гадоў таму Аляксандр і Віктар, сыны Вячаслава Васільевіча Бонькі, узяўшы прыклад з бацькі, сталі заснавальнікамі фірмы ТАА «Бон-
СЛАВтрэйд плюс», якой належаць дзве крамы «Тэхніка ў побыце». Тут прапануецца вялікая колькасць рознай бытавой тэхнікі: пральных, швейных, посудамыйных машын, халадзільнікаў і маразільнікаў, газа- і электрапліт, духавых шаф, мікрахвалёвак, пыласосаў, аэрагрыляў, пара- і мульціварак, кухонных камбайнаў і бульбачыстак, кававарак і кавамашын, чайнікаў, блендэраў і міксераў, тостараў, сушылак, мясасечак, сокавыціскалак, радыётэлефонаў, вентылятараў, паветранагравальнікаў, выцяжак і іншых рэчаў, так патрэбных у хатняй гаспадарцы.
Сучасная прадукцыя, якая карыстаецца попытам, злучае прымальны кошт і якасць. Якасная і даўгавечная прадукцыя, якая прадаецца ў крамах сям'і Бонька, забяспечвае сваіх спажыўцоў сэрвісным і гарантыйным абслугоўваннем.

Bonko 1
Bonko 2
Bonko 3
Bonko 4
Bonko 5
Bonko 6
Bonko 7


Чатыры гады таму ТАА «БонСЛАВтрэйд» адкрыла новы сэрвісны цэнтр па рамонце бытавой тэхнікі. Тут маецца сертыфікат адпаведнасці на ўсе віды паслуг па рамонце бытавой тэхнікі.
Без карыстання бытавой тэхнікай не абыходзіцца ні адзін дзень сучаснага жыцця чалавека. Але што рабіць, калі здарылася такая нечаканая паломка, напрыклад, фену, якому, казалася б, яшчэ працаваць ды працаваць? Вы можаце звярнуцца ў сэрвісны цэнтр гарантыйнага і паслягарантыйнага рамонту ТАА «БонСЛАВтрэйд» па адрасе: вуліца Першамайская, 1, г. Іванава (былы фірменны магазін «Гарызонт»). Тут усё роўна, ёсць у вас гарантыя ці не, – абслугоўваюць усіх.
У адной з зал сэрвіснага цэнтра па гарантыйным і паслягарантыйным рамонце бытавой тэхнікі размясціўся салон сотавай сувязі МТС. Тут прадстаўлены вялікі выбар тэлефонаў, смартфонаў, планшэтаў, аксэсуараў, ЖК тэлевізараў.
Дарэчы, гэта не адзіны салон сотавай сувязі, які належыць ТАА «БонСЛАВтрэйд». Шырокі асартымент абсталявання – смартфоны, сотавыя тэлефоны, радыётэлефоны, планшэты, мадэмы, а таксама розныя аксэсуары для тэлефонаў і камп'ютараў – можна набыць у краме МТС, што размясцілася ў ГЦ «Палессе». Тут аказваюць поўны спектр мабільных паслуг.
Пад кіраўніцтвам Вячаслава Васільевіча былі адкрыты яшчэ дзве крамы абсалютна розных, і здавалася б, так відавочна канкуруючых аператараў мабільнай сувязі: Life і Velcom.
Такая разнастайнасць сотавых аператараў дае магчымасць гараджанам зрабіць свой выбар. А дасведчаныя кансультанты падкажуць, раскажуць і адкажуць на ўсе пытанні, якія ўзнікаюць. У кожным з салонаў можна атрымаць цікавую інфармацыю пра зону дзеяння сеткі, планах яе пашырэння, аб розных прапанаваных тарыфах.
Акрамя дзвюх крам «Тэхніка ў побыце», карыстаецца вялікай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей горада яшчэ адна –
«Янаў Тэхна». Тут абавязкова можна знайсці што-небудзь па душы, як для актыўнага, так і для пасіўнага адпачынку. Для пакупнікоў прадстаўлены вялікі выбар ровараў і запчастак да іх; ноўтбукі і камп'ютары, а таксама аксэсуары да іх; сродкі радыё і мабільнай сувязі. Набыць любы тавар, як зрэшты і ва ўсіх гандлёвых пунктах «БонСЛАВтрэйда», можна з беспрацэнтнай растэрміноўкай і ў крэдыт, за наяўны і безнаяўны разлік.
Дарэчы, індывідуальным прадпрымальнікам Вячаслаў Бонька стаў у 2003 годзе, а крыху пазней, у 2008, было створана ТАА «БонСЛАВтрэйд». Ужо гэтай восенню Вячаслава Васільевіча можна будзе віншаваць з 15-гадовым юбілеем прадпрымальніцкай дзейнасці.

Настасся САМЧАНКА.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.