Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Экономика

Калі закон для гандлю не пісаны

Количество просмотров:

На тэрыторыі Іванаўскага раёна працягваецца работа па барацьбе з несанкцыянаваным гандлем у неўстаноўленых месцах. Негатыўнай з'яве процідзейнічаюць рэйды рабочых груп, у якія ўваходзяць супрацоўнікі аддзелаў райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, праваахоўных органаў, іншыя зацікаўленыя службы.

Чарговая сустрэча прафілактычнага характару адбылася ў аўторак, 10 ліпеня.

Падчас чакання рэйдавай групы звяртаю погляд на бабуль і мужчын, якія стаяць непадалёку ад увахода на прыватны рынак «Альфард». Акурат перад імі – вёдры і сумкі, дзе знахо-
дзяцца садавіна (яблыкі, абрыкосы), гародніна (агуркі і памідоры, часнок), яйкі, дары лесу (чарніцы, маліна). Запрыкмеціўшы патэнцыйнага пакупніка, прадаўцы пачынаюць ажыўляцца:
– Дзяўчаты, можа цікавіць што? Падыходзьце бліжэй, не саромейцеся, – запрашаюць мяне і маю калегу жанчыны і мужчыны, якія прыяз-
джаюць сюды ў на-
дзеі прадаць што-небудзь з хатняга агарода.  
Аднак энтузіязм  іх знікае, калі на гарызонце з'яўляюцца спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У лічаныя хвіліны пажылыя жанчыны схапілі тавар і кінуліся наўцёкі ў розныя бакі. Адзін з  мужчын павесіў сумку з садавінай і яйкамі на ровар, пасля чаго адышоў убок і пачаў весці гутарку па мабільніку:
– Збірайцеся хутчэй, прыехала санстанцыя, – паведамляе ён «калегам», якія знаходзяцца па той бок тэлефоннай трубкі.
Падышоўшы бліжэй, пачынаем гутарку з парушальнікамі:
– Няўжо не ведаеце, што тут забаронена весці гандаль? Такімі прадуктамі з зямлі вы псуеце здароўе людзей, якія набываюць у вас тавар. Па-першае, усё ляжыць на зямлі,
па-другое, птушкі гадзяць на гэтыя прадукты, на іх збіраецца пыл, выхлапныя газы ад аўтамабіляў, – тлумачым прысутным. У адказ – цішыня. Нямое маўчанне спыняе адна з прысутных бабуль:
– Шчыра кажучы, не ведала, што гандаль на гэтай тэрыторыі забаронены. Паглядзіце, у мяне толькі невялічкае вядро абрыкосаў. Яны ж растуць штодня, падаюць, пачынаюць гніць. Шкада выкідаць, вырашыла прадаць, каб якую капейку зарабіць.

Nezakonnaja Torgovlja 1
Nezakonnaja Torgovlja 2
Nezakonnaja Torgovlja 4


Аднак гэтыя довады на камісію не паўздзейнічалі. Увагу звярнулі на таблічку аб забароне вядзення гандлю ў дадзеным месцы. Паслухаўшы камісію, жанчына толькі махнула рукой, пасля чаго моўчкі ўзяла вядро і пайшла прэч.
Каб разабрацца ў сітуацыі дасканала, ідзём на тэрыторыю рынка, дзе яго дырэктар Сяргей Федарук у свой час абсталяваў месцы для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі фізічнымі асобамі. На адным з радоў сядзелі два хлопчыкі, якія прадавалі вішні і абрыкосы. Значна больш лю-
дзей знаходзілася ў другім гандлёвым радзе, аднак задаволеных сярод іх не знайшлося.
– Што не задавальняе канкрэтна? – цікавімся ў людзей.
– Кошт за месца не задавальняе, – эмацыйна тлумачаць жанчыны.
Сёння адно гандлёвае месца на рынку для фізічнай асобы, пенсіянераў, якія прадаюць лішкі са свайго агарода, каштуе ад 1 да 1, 25 рубля. Ветэрынарна-санітарная экспертыза даецца на 6 дзён. Пры гэтым ільготы прадугледжаны толькі для інвалідаў другой групы і ветэранаў вайны, што моцна абурае мясцовых прадаўцоў. Заключаць дагавор на арэнду месца для гандлю людзі не спяшаюцца. Сёння падобнай паслугай карыстаецца трыццаць чалавек.
– Не выгадна тут гандляваць, разумееце? Людзі больш ахвотна купляюць тавар ля ўваходу на рынак, сюды прыходзяць зрэдку, – тлумачаць прадаўцы, пасля чаго пачынаюць скардзіц-ца на кошт экспертызы за даследаванне прадукцыі. Намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Педчанец патлумачыла жанчынам, што яны плацяць не за адзін дзень, а за шэсць, што значна выгадней, чым штодзённа аддаваць на ветэрынарна-санітарную экспертызу свае прадукты і плаціць па 60 капеек, пасля чаго разам з прадстаўніком раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі нагадала пра неабходнасць атрымання заключэння ветсанэкспертызы, якая гарантуе вызначэнне якасці тавара.  
Спецыялісты ветэрынарнай лабараторыі адзначылі, што значна танней рабіць аналізы адразу на 6 дзён, а не штодзённа.
Акрамя таго, прадаўцоў чакае яшчэ адна навіна. Дырэктар прыватнага рынку «Альфард» Сяргей Федарук сёння актыўна займаецца ўладкаваннем гандлёвых радоў каля ўваходу на тэрыторыю старога рынку, дзе фізічныя асобы змогуць рэалізоўваць насельніцтву садавіну і гародніну, не плацячы пры гэтым за месца.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота аўтара.