Телефон рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 Email: zviazda@brest.by

Вынікі не рэкордныя, але высокія:

dozhinki 1на абласных “Дажынках - 2017” ганаравалі пераможцаў жніва

Урачыстасць ў мінулую суботу прымаў горад Давыд-Гарадок на Століншчыне. Сёлета ўпершыню абласное хлебаробскае свята праходзіць у малым горадзе, а не ў раённым цэнтры. Такім чынам, падкрэсліў у сваім выступленні кіраўнік вобласці Анатоль Ліс, мы пачынаем новую традыцыю святкавання “Дажынак” у малых гарадах. Такое рашэнне дае ім шанц атрымаць новае аблічча, значна палепшыць якасць жыцця. Гэтыя словы пацвярждаюць лічбы: на падрыхтоўку “Дажынак” Давыд-Гарадку было выдзелена 6,93 млн. рублёў, дзякуючы якім быў праведзены капітальны рамонт шэрагу аб’ектаў сацыяльнага прызначэння і жыллёвага фонду, былі добраўпарадкаваны дарогі, мадэрнізаваныя плошчы і будынкі.

 Адкрываўся фестываль традыцыйным шэсцем прадстаўнікоў усіх раёнаў вобласці. Затым на плошчы Давыда адбылося ганараванне лідараў сёлетняга жніва. Пераможцам у спаборніцтве па вытворчасці збожжа прызнаны Брэсцкі раён. Другое і трэцяе месцы адпаведна – у Пружанскага і Камянецкага раёнаў.
Валавы збор зерня склаў больш за 1,2 млн. тон пры сярэдняй ўраджайнасці 36,7 цэнтнераў  з гектара. Тры раёны пераадолелі мяжу па намалоце ў 100 тыс. тон: Баранавіцкі, Пружанскі і Камянецкі. Самая высокая ўраджайнасць у Брэсцкім раёне – 48 цэнтнераў з гектара.
Не адзін раз за ўзнагародамі паднімаліся на галоўную сцэну свята прадстаўнікі Іванаўшчыны. Так, з рук старшыні аблвыканкама атрымалі ўзнагароды Анатоль Філіновіч, старшы камбайнер ААТ “Агра-Моталь” і Раман Шапялюк, шафёр ААТ “Снітава-Агра”,  што занялі першыя месцы сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў і маладых шафёраў на адвозцы зерня адпаведна.  Сярод маладых кіроўцаў, што занялі другое-трэцяе месца, быў шафёр ААТ “Агра-Моталь” Cяргей Барташ, узнагароду якому ўручыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар.   
У ліку пераможцаў агляда-конкурса “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”  зноў са сцэцы прагучала назва “Агра-Моталь”. На гэты раз на сцэну падняўся дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Вячаслаў Каштальян, каб атрымаць узнагароду з рук Міністра лясной гаспадаркі  Міхаіла Амельяновіча. Сярод пераможцаў конкурса “Лепшы кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства Брэсцкай вобласці за 2016 год” – адразу двое нашых: Уладзімір Марковіч, дырэктар СУП “Ляхавіцкае-Агра”, і Сцяпан Халько, дырэктар УП “Моладава-Агра”.
У ліку пераможцаў абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў – Адрыжынскі сельскі Савет. Дыплом Уладзіміру Клімуку, яго старшыні, уручыў Віктар Сакоўскі, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама.   

dozhinki 2

dozhinki 3

dozhinki 5


Закончылася свята канцэртам-ушанаваннем пераможцаў жніва з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Берасцейшчыны. Таксама ў гэты дзень прайшоў абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.
Традыцыйна ў рамках фестываля быў прадстаўлены шырокі асартымент харчовых тавараў берасцейскіх вытворцаў, прадукцыя прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Вялікая колькасць прадпрыемстваў прапанавала дэгустацыю сваёй харчовай прадукцыі. Выязныя пляцоўкі сезонных кафэ прапанавалі гасцям свята больш за 2,5 тысячы месц для адпачынку.  Спрыяла святу і добрае надвор’е – не халоднае і не спякотнае.  
У наступным годзе абласныя “Дажынкі” пройдуць у Высокім Камянецкага раёна. У 2019 – у Ружанах Пружанскага раёна.

Алег Кунец.