Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Я – маленькі патрыёт

«Хто такі патрыёт? Ён дарослы, як тата, ці маленькі, як я? Патрыёт – гэта такая прафесія?».

Нашы маленькія дзеці-чамучкі часта задаюць пытанні, на якія дарослым бывае вельмі няпроста адказаць. Тут на дапамогу бацькам прыходзяць педагогі дашкольных навучальных устаноў, якія ведаюць правільныя словы і цікавыя методыкі для гарманічнага, у тым ліку патрыятычнага выхавання нашай падрастаючай будучыні. Доказам таму – клуб «Я – маленькі патрыёт», які пачаў сваю дзейнасць сёлета для 22 выхаванцаў Крытышынскага дзіцячага сада і будзе функцыянаваць на працягу навучальнага года. Мэта клуба – сфарміраваць у дзяцей дашкольнага ўзросту першапачатковыя ўяўленні аб родным краі і паважлівыя адносіны да яго, выхаваць маральныя і патрыятычныя пачуцці.
Старт клуба пачаўся ў кастрычніку з мерапрыемства «Маленькі патрыёт вялікай Радзімы», на якім кіраўнік патрыятычнага выхавання Крытышынскай сярэдняй школы пасвяціў маленькіх крытышынцаў у члены клуба і ўручыў ім знак адрознення – значок клуба. Цяпер яны не проста выхаванцы дзіцячага садка, а маленькія патрыёты сваёй Радзімы. Колькі гонару і радасці было ў вачах, калі яны на адным дыханні прамаўлялі дэвіз клуба: «Патриоты всей душой чтят и любят край родной». Патрыятычнае выхаванне ў дзіцячым садзе – гэта выхаванне гістарычнай памяці. Гісторыя – праява душы народа, яна наш залаты запас. Гледзячы на нашых выхаванцаў, можна з упэўненасцю сказаць, што наша гістарычная памяць будзе жыць!

krytyshin-2

 Алеся Медзвядзюк,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Крытышынскага дзіцячага сада.