Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

То, что нас объединяет. Говорят дети

 

В Год народного единства Республиканским общественным объединением «Белая Русь» проводился конкурс эссе «Ценности, которые нас объединяют». Что думают по этому вопросу юные участники конкурса, представляем вашему вниманию.

 Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць.

Самая галоўная каштоўнасць, якая аб’ядноўвае ўсіх жыхароў планеты Зямля і нас беларусаў, гэта мірнае жыццё.

Я, з вышыні свайго ўзросту магу адзначыць, што гэта і вера ў сваю сям’ю, сваіх бацькоў, вялікая вера ў справядлівае грамадства,  якое гарантуе сацыяльную ахову для кожнага чалавека і кожнай сям’і. Для мяне гэта, кожную раніцу садзіцца за стол з бацькамі і брацікам, сястрычкай на снеданне. Затым спяшацца ў школу, а тату з мамай на работу. А вечарам, сабрацца за тым жа сталом, здаровымі і шчаслівымі, падзяліцца ўражаннямі ад пражытага і насычанага рознымі падзеямі дня. І гэта на сённяшні дзень  асабіста для мяне,самая вялікая каштоўнасць адчуваць адзінства нашай сям’і.Я ўпэўнена, што кожную сям’ю аб’ядноўвае любоў і павага адзін  да аднаго і агульныя інтарэсы.

Мой малодшы брацік лічыць,што кожную сям’ю павінны аб’ядноўваць заняткі спортам.Гэта могуць быць любыя віды ў залежнасці ад пары года.Сям’я, якая ўвесь вольны час займаецца спортам,здаровая сям’я. Дзе ўсе членыгэтай сем’і аб’ядноўваюцца ў інтарэсах захавання і ўмацавання свайго здароў’я, здароў’я сваёй сям’і, свайго роду. А фізічна здаровы чалавек больш будзе зацікаўлены ў экалагічна чыстым паветры, здаровым правільным харчаванні. Таму я лічу, што вельмі правільна, што на дзяржаўным узроўні кожнаму грамадзяніну нашай краіны дадзена права на ахову здароў’я, якое забяспечваецца заняткамі развіцця фізічнай культуры і спорту. Мару, каб жыхары  нашага маленькага гарадка Іванава, дружна пайшлі на стадыёны, на заняткі ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс, пачалі масава  адпачываць на аграсядзібах сямейнага адпачынку. Каб у кожным двары, на гульнавой пляцоўцы стаялі турнікі. Каб у кожнай сям’і ў прыярытэце  былі прагулкі пешшу, велапрагулкі. І каб дарослыя, у час гэтых прагулак размаўлялі не пра палітычныя і міжнародныя  непаразуменні, якія існуюць у грамадстве, а пра тое, як яшчэ больш забяспечыць дастатковы ўзровень жыцця сваёй сям’і.

А калі краіна будзе багатая на такія сем’і, аб’яднаныя адзінымі інтарэсамі, то яна і будзе мірнай. Так як часу і жадання для выхаду на несанкцыяваныя мітынгі маім равеснікам не будзе. Побач будуць разумныя бацькі, якія аб’ядноўваюць сваіх нашчадкаў здаровымі інтарэсамі.

Здаровыя сем’і-здаровая краіна. Здаровая краіна, здаровая нацыя, здаровыя мірныя людзі.

Гарбунова Аляксандра

СШ №4 г. Іванава.