Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Маршрутамі роднага Моталя

Фарміраванне любові да Радзімы праз любоў да адметных асаблівасцей роднага краю – адзін са сродкаў выхавання патрыёта. Пачуццё патрыятызму фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў і ўяўленняў пра навакольны свет, з любові да блізкіх, родных мясцін. Таму задача і абавязак бацькоў і педагогаў – паказаць дзецям прыгажосць роднага краю, раскрыць яго непаўторнасць, навучыць любіць і зберагаць яго.

Любоў дзяцей да малой радзімы пачынаецца з асэнсавання яе каштоўнасцей. Таму, перш за ўсё, трэба паказаць пазнавальную і эстэтычную каштоўнасць роднага краю. З мэтай азнаямлення са значымымі мясцінамі ў Мотальскім дзіцячым садку былі распрацаваны «Маршруты выхаднога дня па аг. Моталь». Карыстацца дадзенымі маршрутамі можна не толькі педагогам у дзіцячым садзе пры падрыхтоўцы да экскурсій, але і бацькам пры планаванні правядзення выхадных дзён з сям’ёй.
21 сакавіка дзеці прапанавалі сваім выхавальнікам адправіцца ў маленькае падарожжа па Моталі. За аснову падарожжа было вырашана ўзяць некалькі варыянтаў «маршрутаў». У працэсе экскурсіі выхаванцы знаёміліся з гісторыяй аграгарадка, яго знакамітымі жыхарамі, адметнымі асаблівасцямі малой радзімы.

 

С.І. Скакун,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.