Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Ад краю роднага – і хлеб, і соль, і... вершы

Количество просмотров:

На літаратурную імпрэзу “За даляглядам – новы далягляд” запрасіла дарослых і школьнікаў сельская бібліятэка аграгарадка Дружылавічы.

Мерапрыемства адбылося ў Год малой радзімы ў рамках конкурсу на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў “З любоўю да роднага слова” і падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў г. Іванава.

У ходзе ўрачыстасці запрошаныя змаглі дакрануцца да самага святога – любай Бацькаўшчыны, яе багаццяў, звычаяў і традыцый, адкрыць для сябе таленавітасць нашага народа, убачыць прыгажосць запаветнага куточка, паслухаць пявучую беларускую мову з вуснаў шаноўнага госця – самабытнага паэта Уладзіміра Мікалаевіча Гетманчука. Майстар паэтычнага слова прачытаў уласныя вершы, прысвечаныя роднаму краю, жанчыне і каханню, якія кранаюць самыя танюткія ніці чалавечых пачуццяў.
Прысутныя з задавальненнем слухалі вядучых праграмы Жанну Міхайлаўну Міхалік і Вольгу Паўлаўну Багаль, якія пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам Уладзіміра Мікалаевіча.
Паэзія аўтара падабаецца людзям усіх узростаў. Яго вершы падчас літаратурнага свята гучалі з вуснаў вучняў Кацярыны Марчык, Рамана Пашкевіча, Вольгі Царковай, Багдана Лелеша і Ксеніі Сахарэвіч, настаўніцы пачатковых класаў Ірыны Аляксандраўны Грэбень, намесніка дырэктара ААТ “Дружылавічы” Таццяны Антонаўны Бушкевіч. Матушка Наталля Іванаўна Рэуцкая прачытала верш “Христос воскресе” з новага зборніка духоўнай паэзіі і прозы “За всё Создателю спасибо”, у які ўвайшлі і творы Уладзіміра Гетманчука.
Вершы аўтара пакладзены на музыку Валянцінам Чугаевым і Аляксандрам Чашуном. “Гимн Мотолю” прагучаў у выкананні народнага калектыву “Мотальскія мужыкі”, песню “Осень” выканаў дуэт Аляксандра Дзямковіча і Таццяны Папічка, песню “Беларусь мая”, а таксама песні беларускіх кампазітараў пра родны край “Вёсачка мая”, “Запавет”, “Гавары” падарыў землякам вакальны калектыў СДК
аг. Дружылавічы.

Ірына САЛОМКА.
НА ЗДЫМКУ: В.П. Багаль, У.М. Гетманчук і К.М. Міхалік.