Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Акардэаністы вярнуліся з дыпломам

Количество просмотров:

Ва ўтульных і гасцінных залах Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі прайшоў IV Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя вяршыні-2018».

У свяце творчасці прымалі ўдзел музыканты і танцоры з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Латвіі і Туркменістана. Іванаўскі раён, акрамя народнага ансамбля танца «Янаўцы», прадстаўляў ансамбль акардэаністаў «Смайл» дзіцячай школы мастацтваў імя Напалеона Орды. Падрыхтоўкай школьнікаў да ўдзелу ў сур'ёзным музычным фестывалі-конкурсе займаўся таленавіты настаўнік, баяніст-віртуоз Дзяніс Вакер.
– Калі даведаліся пра тое, што ў Мінску пройдзе такі конкурс, вырашылі з дзецьмі прыняць удзел у фестывалі, паспрабаваць, так сказаць, свае сілы. Некалькі месяцаў развучвалі музычную праграму, узмоцнена рыхтаваліся, – падзяліўся ў прыватнай гутарцы Дзяніс Вакер. Пасля чаго адзначыў, што ўдзел у мерапрыемстве такога маштабу стаў для яго і дзяцей сапраўдным святам музыкі.
– На творчай пляцоўцы мне пашчасціла пагутарыць з калегамі, музыкантамі, абмяняцца вопытам, – прадоўжыў Дзяніс Вакер.
Выходзячы на сцэну, маленькія акардэаністы адкінулі хваляванні ў бок, сканцэнтраваўшыся толькі на выступленні, як дарослыя музыканты. Выдатнае выступленне было высока ацэнена кампетэнтным журы. Па выніках конкурсу ансамбль акардэаністаў «Смайл» атрымаў дыплом 1 ступені.

Анастасія ЦАЛЮК.