Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Ажыўшыя кнігі

Количество просмотров:

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і рэкламнаму тыдню бібліятэк, праведзены работнікамі сельскай бібліятэкі аг. Тышкавічы. Сярод іх пазнавальны час з віртуальнай віктарынай «Вакол асобы Скарыны», інтэлектуальная гульня-віктарына «Падарожжа па Беларусі», бібліягід «Тысяча мудрых старонак», медыя-падарожжа па бібліятэках свету «І ажываюць кнігі», а таксама шмат тэматычных кніжных выстаў і відэапраглядаў.

З новымі пазнавальнымі даведачнымі выданнямі, якія паступілі ў бібліятэку, пазнаёміліся чытачы малодшага і сярэдняга ўзростаў. Гэта, напрыклад, ілюстраваныя кнігі «99 знакамітых месцаў Беларусі» і «100 славутасцяў Брэстчыны», якія апавядаюць аб найбольш значных помніках гісторыі, прыродных запаведніках, сучасных аб'ектах культуры і спорту на тэрыторыі краіны і менавіта
Брэстчыны.
Дадзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на пашырэнне ведаў вучняў аб гісторыі беларускага народа, геаграфіі краіны, вывучэнні гістарычнага значэння кнігі ў фарміраванні духоўнай культуры чалавека.

 Валерый Міхальчук.