Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Берасцейскай Бібліі – 450 гадоў

Количество просмотров:

bibliaУ далёкім 1517 годзе ў горадзе Прага вялікі асветнік свайго часу, доктар філасофіі і медыцынскіх навук Францыск Скарына выдаў на старабеларускай мове біблейскую кнігу “Псалтыр”. Праз некалькі дзесяцігоддзяў  прадстаўнік знакамітага  роду Радзівілаў – канцлер Вялікага Княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Чорны  заснаваў у Берасці друкарню. Спачатку пры яго непасрэдным садзеянні тут быў выдадзены “Катэхізіс” (пытанні і адказы па хрысціянскаму веравучэнню), а 4 верасня 1563-га (у памяць аб гэтай значнай падзеі 20 гадоў запар святкуецца Дзень беларускага пісьменства і друку)  на асабістыя сродкі (быў расходаваны ўвесь гадавы даход Радзівілаў)  выйшлі ў свет больш чым 500 экземпляраў Бібліі і яшчэ 40 кніг рэлігійнай тэматыкі, сярод якіх і першы нотны зборнік твораў хвалы Госпаду.


На сённяшні дзень  поўны пераклад Бібліі зроблены на 469 розных моў свету. Агульны тыраж складае каля 8 мільярдаў экземпляраў. Яна самая запатрабаваная і чытаемая кніга ў свеце.
Аб гэтым ішла грунтоўная размова на нядзельным богаслужэнні ў Іванаўскай царкве Хрысціян Веры Евангельскай, дзе, акрамя пастаянных наведвальнікаў, было нямала гасцей. Усебаковую інфармацыю ў сувязі з 450-годдзем выдання Бібліі ў Берасці да прысутных данеслі выканаўчы сакратар хрысціянскага літаратурнага аб’яднання АЦ ХВЕ ў Рэспубліцы Беларусь Пятро Гайдзіч і адказны за выпуск літаратурнай старонкі рэспубліканскага хрысціянскага часопіса “Благодать” Уладзімір Ясковіч. З гэтым багатым гістарычным матэрыялам, накіраваным на духоўнае адраджэнне беларусаў, яны выступілі перад масавымі аўдыторыямі ў Брэсце, Лунінцы, Івацэвічах, Драгічыне.
А нядаўна наведалі Іванаўскую раённую бібліятэку, з цікавасцю пазнаёміліся з яе дзейнасцю, матэрыяламі пакоя-музея рускага пісьменніка Ф.І.Панфёрава (экскурсію правяла Н.А.Есіс), падарылі бібліятэцы свае аўтарскія кнігі.
Госці пабывалі таксама ў прыёмнай сям’і Аляксандра і Наталлі Чурыла, што з вёскі Рудск, пагутарылі з дарослымі і дзецьмі, даведаліся пра іх радасці і праблемы, уручылі ім салодкія навагоднія падарункі.

Надзея КУХАРЧУК.
НА ЗДЫМКУ: у час знаёмства з духоўнымі скарбамі раённай бібліятэкі імя Ф.І.Панфёрава.