Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Без рукі і мальберта

Количество просмотров:

Адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду – сусветна вядомаму мастаку, кампазітару і музыканту, размешчаны ў цэнтры г. Іванава, быў пашкоджаны ў выніку ўрагану 1 ліпеня. Чаму так адбылося і калі ён будзе адноўлены – у размове з тымі, ад каго залежыць яго далейшы лёс?

У трох метрах ад помніка Напалеону Орду расла магутная вярба. У той ліпеньскі вечар дрэва у выніку ветру разбуральнай сілы ўпала на помнік, адарваўшы левую руку вядомага мастака, якая трымала мальберт з малюнкам на ім. Прыродная стыхія, па словах Ігара Голубева, скульптара гэтага помніка, які спецыяльна з мэтай яго хуткай «рэабілітацыі» прыехаў з Віцебска, яшчэ моцна «пашкадавала» нашага знакамітага земляка, адлітага ў бронзе ў 1995 годзе. Па-першае, абследаванне помніка Ігарам Уладзіміравічам паказала, што ўсе пашкоджаныя часткі аказаліся добра захаванымі. Такім чынам, выключана неабходнасць дадатковых скульптарскіх работ. Па-другое, дзякуючы таму, што помнік стаіць у некалькіх дзясятках метраў ад Цэнтра культуры і народных традыцый, дзе працуюць неабыякавыя людзі, адразу ж пасля ўрагану яго работнікі сталі першымі сведкамі трагедыі і адшукалі пашкоджаныя канструктыўныя часткі помніка.
Па словах спецыялістаў розных структур стала вядома, што рэстаўрацыя помніка Напалеону Орду будзе праводзіцца ў бліжэйшы час згодна з канструктарскім рашэннем, прапанаваным І. Голубевым, а таксама, зыходзячы з прафесійных, тэхнічных, матэрыяльных магчымасцяў раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі (КУМВП ЖКГ «Іванаўская ЖКГ»), на балансе якой знаходзіцца дадзены помнік. Не выключана, што аднаўленчыя работы запатрабуюць дапамогі сталічных работнікаў ЖКГ. Што датычыцца дрэва-вінаваўцы – ад яго застаўся толькі пень. Такая ж доля, хутчэй за ўсё, чакае як мінімум аднаго-двух яго «сяброў». Калі помніку будзе вернуты першапачатковы выгляд, пачнуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол яго.

Наталля Крывецкая.
Фота Валерый Міхальчук.