Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Бібліятэчныя выставы расказваюць…

Количество просмотров:

У сённяшні неспрыяльны для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў час функцыю інфармавання і выхавання чытачоў бяруць на сябе кніжна-ілюстрацыйныя выставы, аформленыя ў дзяржаўнай установе культуры “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава”.

У першай дэкадзе месяца выставы найперш асвятляюць літаратурнае жыццё краіны, а менавіта прысвечаны пісьменнікам-юбілярам. Сёлетні люты адзначаны знамянальнай датай – стагоддзем з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, аўтара непаўторных раманаў “Палескай хронікі”. Неабсяжны свет творцы раскрываюць чытачам выставы ў сельскіх бібліятэках вёскі Махро, аграгарадкоў Снітава, Псышчава, Бродніца, Крытышын, Тышкавічы, Моталь.

Іванаўская дзіцячая бібліятэка падрыхтавала выставу “З дзяцінства знаёмыя радкі”, прымеркаваную да 115-гадовага юбілею вядомай дзіцячай паэткі Агніі Барто.

Ірына Саломка.