Телефон рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 Email: zviazda@brest.by

Чыстае паветра – залог здароўя

chisty vozduhУ рамках штогадовай акцыі “Дзень без аўтамабіля”, накіраванай на прыцягненне грамадскасці да праблем росту шкодных выкідаў ад аўтамабіляў у навакольнае асяроддзе, змяншэння іх негатыўнага ўплыву на здароўе чалавека, у раённай дзіцячай бібліятэцы аформлена тэматычная кніжна-ілюстрацыйная выстава.
Бібліятэкары ў даходлівай форме тлумачаць наведвальнікам пра мэты акцыі, распавядаюць пра неабходнасць захавання спрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, экалагічным праве дзяцей.
Такім чынам, з юнага ўзросту ў школьнікаў фарміруюцца паняцці аб адказнасці кожнага жыхара зялёнай планеты за падтрыманне яе чысціні і прыгажосці.

Ірына САЛОМКА. Фота аўтара.