Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Дарыце кнігі з любоўю!

Количество просмотров:
У чарадзе лютаўскіх святаў і памятных дат сваё месца займае і Міжнародны дзень дарэння кніг. Свята зусім яшчэ маладое, і не ўсе ведаюць пра яго. Адзначаецца яно 14 лютага, пачынаючы з 2012 года, і штогод аб'ядноўвае ўсіх, хто дорыць кнігі дзецям і прывівае ім любоў да чытання. Лічыцца, што гэты дзень быў прыдуманы ў ЗША заснавальніцай сайта дзіцячай кнігі Delightful Children's Books, а па сумяшчальніцтве маці траіх дзяцей, Эмі Бродмур.
Пачалося ўсё з таго, што адзін з яе сыноў спытаў, чаму няма асаблівага дня, калі людзі дораць адзін аднаму кнігі. Эмі задумалася: «А, сапраўды, чаму? Выдатная ідэя». 
Пытанне дзіцяці, ініцыятыва і актыўная пазіцыя яго маці былі падхоплены мільёнамі людзей па ўсім свеце, што і спрыяла станаўленню гэтага свята ў якасці Міжнароднага дня.
Да акцыі далучылася і сельская бібліятэка аграгарадка Тышкавічы разам з самымі малодшымі яе чытачамі – выхаванцамі мясцовага дзіцячага сада, першакласнікамі і іх педагогамі. Прыняўшы актыўны ўдзел у абвешчаным раней бібліятэкай фотаконкурсе «З новай кнігай – ў 2021 год», рабяты старэйшай групы садка пры падтрымцы выхавальнікаў і бацькоў сталі пераможцамі конкурсу. З гэтай нагоды напярэдадні Дня дарэння кніг дзяцей павіншавала бібліятэкар Іна Данілевіч, пажадала ім умацоўваць сяброўства з кнігай і бібліятэкай.
А.В. Ланец, выхавальнік дашкольнай адукацыі.