Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Другое месца ў музычным конкурсе

Количество просмотров:

Абласны конкурс творчых калектываў “Аркестравы калейдаскоп” адбыўся 24 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным музыкальным каледжы імя Р. Шырмы.


Сярод іншых калектываў вобласці быў і наш узорны аркестр народных інструментаў ДУА “Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Н. Орды”.
Конкурсная праграма ў абавязковым парадку павінна была ўключаць твор беларускага кампазітара або твор на фальклорнай аснове, віртуозны твор, вакальны або інструментальны акампанемент.
Калектыў з горада Іванава пад кіраўніцтвам Святланы Васільеўны Зіновік прадставіў наступныя творы: беларуская народная песня “Перапёлачка”, у заданні выявіць вакальныя здольнасці выступіў ад калектыву А. Шаінскі, таксама была выканана В. Баяшовым “Сюіта на казку П. Яршова “Канёк-гарбунок”.
Плённая мастацкая дзейнасць, майстэрства маладых музыкантаў сталі асноўным паказчыкам для прысуджэння аркестру другога месца сярод іншых калектываў вобласці.

Настасся САМЧАНКА.