Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

“Духоўная кніга – святло для душы”

Количество просмотров:

Кніжная выстава пад такой назвай аформлена ў сельскай бібліятэцы аг. Дружылавічы. Тут у светлы тыдзень пасля Уваскрасення Хрыстова прайшло фальклорна-абрадавае свята “Вялікдзень”, якое ладзілася сумесна з СДК.
Гаспадыня (Ж.М. Міхалік) запрасіла вучняў у бібліятэку, імправізаваную пад сялянскую хату.

Настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма айцец Мікалай благаславіў усіх на пачатак свята, расказаў пра яго гісторыю, заклікаў дзяцей да чытання, бо добрая кніга – спажытак для душы.
На працягу мерапрыемства яго ўдзельнікі звярталіся да Усявышняга, “каб Бог быў з намі заўсёды – у час вяселля і ў слязах, жыцці спакойным і трудах”, спявалі велікодныя песні, гулялі ды Бога праслаўлялі.
Гаспадыня да кожнага прысутнага дакранулася вербнымі галінкамі, каб былі здаровы, “як тая вярба”, і вясёлы, “як тая вясна”, пачаставала ўсіх святочным кулічом.

Ірына САЛОМКА.