Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Дзюймовачка на новы лад

Количество просмотров:

Іванаўская ДШМ – гэта сапраўднае радовішча таленавітых людзей, разумных, крэатыўных, творчых. Педагогі школы нястомна працуюць, каб дзецям падабаўся працэс навучання, а жыхары нашага раёна атрымлівалі эстэтычную асалоду ад выступленняў юных артыстаў. Неверагодна каларытныя нумары і спектаклі ўжо сталі візітнай карткай установы. Зусім нядаўна, 14 мая, на сцэне раённага ЦКіНТ з поспехам прайшло 10-ае юбілейнае музычна-тэатральнае прадстаўленне харавога аддзялення Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Орды «Дзюймовачка на новы лад».

Цікавым сцэнарам гледачоў папесціла Наталля Серада, якая таксама выступіла ў ролі рэжысёра-пастаноўшчыка. Персанажы твора былі прадстаўлены педагогамі і навучэнцамі школы. Усяго ў пастаноўцы прымалі ўдзел больш за 80 чалавек.


Аўтар спецыяльна адышла ад арыгінальнага сюжэту Г.Х. Андэрсана. Замест гісторыі кахання, тут з’явілася гісторыя вялікай дружбы, вернасці і ўзаемадапамогі. Падчас дзеі на сцэне можна было пабачыць яркія касцюмы, выдатную музычна-вакальную частку, дзе ўсе песні перароблены на новы лад, і прыгожую акцёрскую гульню.
У гэты дзень гісторыю маленечкай дзяўчынкі ўбачылі жыхары горада, выхаванцы дзіцячых садкоў і школ, а таксама дзеці-інваліды ў рамках дабрачыннай акцыі.
Словы падзякі творчы калектыў школы выказвае светааператарам Сяргею Палто і Аляксандру Губараву, гукааператару Ігару Панасовічу, дырэктару ДШМ Святлане Калодзіч за дапамогу ў арганізацыі прадстаўлення.

Валерий МИХАЛЬЧУК.
Фото автора.