Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Эміль Гезалаў выступіў на «Славянскім базары»

Количество просмотров:

Дэлегацыя Брэсцкай вобласці прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню моладзі, якія адбыліся ў мінулую суботу, 14 ліпеня, на “Славянскім базары” ў Віцебску.

У рамках канцэртнай праграмы арганізавалі Міжнародны фестываль “Агонь танца”, у якім прынялі ўдзел лепшыя танцавальныя калектывы вобласці: «Тандэм» (Камянец), «Фіеста» (Баранавічы), «Каруначкі» (Белаазёрск). Кульмінацыяй свята стаў рэспубліканскі конкурс «Бітва дыджэяў. Беларусь і Я», удзел у якім ад Брэсцкай вобласці прыняў наш зямляк, пераможца абласнога этапу Эміль Гезалаў. Хлопец здзіўляў строгае журы беларускімі матывамі народных песен, якія гарманічна ўпісаліся ў сучасныя кампазіцыі. Гаворачы пра выступленне, ён адзначыў, што прымаў удзел у мерапрыемстве падобнага роду ўпершыню. Гэта, несумненна, накладвала адказнасць, таму што Эміль прадстаўляў не толькі сваю малую радзіму, але і Брэсцкую вобласць. Аднак страх і хваляванне сышлі, як толькі малады чалавек выйшаў на сцэну і пачаў іграць музыку.  
Па выніках творчага выступлення ўраджэнец горада Іванава Эміль Гезалаў быў адзначаны спецыяльным дыпломам «Славянскага базару» ў Віцебску, а таксама памятным падарункам.  

Анастасія ЦАЛЮК.