Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Этнаграфічны семінар у Сачыўках

Количество просмотров:

Этнаграфічныя даследаванні і вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй мясцовасці заўсёды з’яўляліся адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў культуры Іванаўскага раёна.
Работнікі дзяржаўнай установы культуры “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” надаюць увагу адраджэнню і захаванню беларускіх каляндарна-абрадавых свят, фальклорнай песеннай спадчыны, забытых промыслаў і народных рамёстваў.

 На сённяшні дзень акцэнт робіцца на тое, каб назапашаныя матэрыялы і прадметы народнай культуры больш актыўна выкарыстоўваць у практыцы работы клубных устаноў, у тым ліку і праз стварэнне этнакуткоў, дзе наглядна можна пазнаёміцца з традыцыйнай культурай і жыццём нашых продкаў. 
Другога жніўня гэтае пытанне разглядалася на раённым семінары-практыкуме спецыялістаў сельскіх Дамоў культуры Іванаўшчыны пад назвай “Захаванне этнаграфічных матэрыялаў праз стварэнне куткоў і пакояў этнаграфіі”, які адбыўся на базе СДК аг. Сачыўкі.
Падчас семінара былі вырашаны пытанні сістэматызацыі прадметаў народнай творчасці ў клубных установах, афармлення экспазіцый праз стварэнне агульнага вобразу, уліку адпаведнай дакументацыі, а таксама вырашаліся праблемы арганізацыі экскурсійнай дзейнасці праз стварэнне новых форм культурна-дасугавай дзейнасці.
У практычнай частцы адбылася экскурсія ў абрадавы пакой і пакой сялянскага побыту СДК аг. Сачыўкі. Была прадстаўлена выстава майстроў народнай творчасці, дзе свае работы паказалі ўдзельніцы раённага клуба народных умельцаў “Спадчына” Наталля Шпак з аг. Сачыўкі, Валянціна Клімовіч, Людміла Пашко з Іванава і інш.
А народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Знаходка” СДК аг. Тышкавічы  прадставіў 
удзельнікам  семінара і жыхарам аг. Сачыўкі ўнікальную і старадаўнюю вясельную дзею “Цыганы”, якая плаўна пералілася ў майстар-клас па народных пабытовых танцах ад удзельнікаў дзіцячага танцавальнага ансамбля “Мотолянэ” СДК аг. Моталь. 

Ірына Пуцыковіч, 
загадчык метадычнага аддзела Іванаўскага ЦКіНТ.