Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Фурор янаўскіх музыкантаў

Количество просмотров:

Некалькі тыдняў таму ў горадзе над Бугам пры падтрымцы Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта праходзіў другі музычны шматжанравы фестываль-конкурс «Millenium». Удзельнікамі музычнага форуму сталі некалькі тысяч вучняў школ мастацтваў, творчыя калектывы з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы, Узбекістана, Таджыкістана. 

У ліку ўдзельнікаў пашчасціла быць і нашым землякам – вучням і калектывам з Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў, школы мастацтваў імя Напалеона Орды г. Іванава. Чатыры дні юнакі і дзяўчаты пры падтрымцы настаўнікаў і бацькоў, змагаліся за перамогу ў пяці намінацыях – вакал, харэаграфія, тэатральнае, інструментальнае, выяўленчае мастацтва. Ацэньвалі выступленне юных зорачак члены журы – міжнародныя прадзюсары, замежныя дзеячы культуры і беларускія зоркі. Абраць сапраўды лепшых было вельмі складана, таму што кожны творчы нумар быў падрыхтаваны на высокім узроўні. 
Варта адзначыць, што ў нашых дзяцей, якія некалькі месяцаў рыхтаваліся да ўдзелу ў міжнародным конкурсе разам са сваімі настаўнікамі, атрымалася здзівіць членаў журы. 
Так, па выніках конкурсу ансамбль баяністаў Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў (настаўнік І.А. Кунах) атрымаў дыплом і званне «Дыпламант другой ступені», вучаніца Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Напалеона Орды Лізавета Ляшчэня (настаўнік І.І. Прыбышчук, канцэртмайстар Н.Ф. Серада) стала Лаўрэатам трэцяй ступені, ансамбль лажкароў Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў (настаўнік 
І.В. Самахавец) – Дыпламантам першай ступені. 

Анастасія Цалюк.