Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Грамата Нацыянальнага сходу – «Палешукам»

Количество просмотров:

Прыемная навіна чакала заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Палешукі» дзяржаўнай установы культуры «Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый» на свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі.

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры калектыў атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Высокую ўзнагароду мастацкаму кіраўніку Івану Засімовічу ўручыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Дарагакупец. Звяртаючыся да калектыву, Юрый Іванавіч адзначыў унёсак удзельнікаў калектыву ў развіццё культуры раёна, падзякаваў за працу, пажадаў творчых поспехаў і новых узнагарод.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.