Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Гучала звонка «Залядынская гамонка»

Количество просмотров:

Ёсць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці дзіўны куточак –  беларускае Палессе, якое з даўніх часоў славіцца сваім фальклорам.

Менавіта тут у жыцці чалавека заўсёды прысутнічала песня, спрыяючая не толькі ў працы, падчас свята ці асабістай падзеі ў жыцці чалавека, але і вольны час, ахопліваючы розныя эмацыйныя сферы. Гэтым тлумачыцца і вялікая разнастайнасць жанраў, сярод якіх ёсць быліны, калыханкі, абрадавыя, працоўныя, гульнявыя і іншыя песні, без якіх немагчыма ўявіць святы, абрады і штодзённае жыццё. З цягам часу традыцыі мінулага адыходзяць у нябыт, аднак на Іванаўшчыне і сёння існуюць народныя калектывы, якія беражліва захоўваюць традыцыі продкаў, знаёмяць сёлетняе пакаленне са спадчынай, якая засталася ад прадзедаў спакон вякоў. Адным з такіх калектываў з'яўляецца народны фальклорна-этнаграфічны гурт «Залядынская гамонка». Другога жніўня ён адзначаў дзесяцігадовы юбілей.

Гісторыя ўзнікнення гурта

пачалася дзесяць гадоў таму. Удзельніцы ансамбля на чале з кіраўніком калектыву – былой выпускніцай Залядынскай школы Ірынай Сяргееўнай Кацко – выказалі жаданне стварыць калектыў, які будзе не толькі берагчы, але і развіваць неацэнны дар нашых продкаў – нацыянальную культуру, былыя традыцыі і мясцовыя песні, абрадавыя мерапрыемствы, якія ўтойваюць у сабе глыбокі сакральны сэнс, магічнасць, яднанне з мінулым.  
Пятнаццаць жанчын рознага ўзросту пачалі збіраць вясельныя, калядныя, радзінныя і валачобныя мясцовыя песні. Паступова фальклорна-этнаграфічны гурт пачаў выступаць на сцэне з канцэртнымі нумарамі, прымаць удзел у розных конкурсах, заваёўваючы новыя вяршыні і папулярнасць сярод слухачоў і калег. У 2013 го-
дзе калектыву прысвоена званне «народны».

Фарбы роднай зямлі

Шматлікіх гасцей і мясцовых жыхароў сустракала імправізаваная мытня, якая прапускала ў сельскі Дом культуры толькі пасля аплаты. Замест беларускіх рублёў даваліся залядынскія дубрыкі. Яны мяняліся на юшку і смачныя напоі. Незадоўга да пачатку свята гледачы знаёміліся з выставай работ народнай творчасці ўдзельніц народнага фальклорнага гурта «Залядынская гамонка», якая размясцілася ў холе і гля-
дзельнай зале, перапоўненай жадаючымі раздзяліць радасць свята з юбілярамі.

Zaljadynskaja Gamonka 1
Zaljadynskaja Gamonka 2
Zaljadynskaja Gamonka 3
Zaljadynskaja Gamonka 4
Zaljadynskaja Gamonka 5
Zaljadynskaja Gamonka 6
Zaljadynskaja Gamonka 7
Zaljadynskaja Gamonka 8
Zaljadynskaja Gamonka 9
Zaljadynskaja Gamonka 10
Zaljadynskaja Gamonka 11
Zaljadynskaja Gamonka 12
Zaljadynskaja Gamonka 13
Zaljadynskaja Gamonka 14
Zaljadynskaja Gamonka 15
Zaljadynskaja Gamonka 17
Zaljadynskaja Gamonka 18
Zaljadynskaja Gamonka 19
Zaljadynskaja Gamonka 20

У родным краі песні б'юць крыніцай жыватворнай

На працягу некалькіх гадзін не змаўкалі гучныя народныя песні ў выкананні «Залядынскай гамонкі». У перапынках паміж гэтым Ірына Сяргееўна Кацко знаёміла прысутных з гісторыяй свайго калектыву, яго ўдзельніцамі – жанчынамі, якія стаялі ля вытокаў стварэння, і маладзенькімі дзяўчынкамі, якія параўнальна нядаўна прыйшлі ў калектыў, выказаўшы жаданне бліжэй пазнаёміцца з культурай і традыцыямі сваіх бабуль і дзядуль. Павіншаваць калектыў з юбілейнай датай прыехалі шматлікія госці. Музычныя нумары і каштоўныя падарункі, добрыя словы ўдзельніцам гурта дарылі землякі – народны фальклорны ансамбль «Знаходка» (СДК аг. Тышкавічы), народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Панёвы» (СДК
аг. Опаль), тэатр народнага гумару «Лабуры», рэжысёр Цэнтра культуры і народных традыцый Людміла Стэфанаўна Каспяровіч і настаўніца Акадэміі музыкі Рэспублікі Беларусь Ліля Баранкевіч, выпускніца Залядынскай школы Людміла Шаўчэнка і Іван Панасюк, які пляце лапці для калектыву. А таксама замежныя госці і старыя сябры нашай «Залядынскай гамонкі» –  народны калектыў «Родынонька» (Украіна) і ансамбль «Жымырва» (Бяла-Падляска, Рэспубліка Польшча). Апошнія, дарэчы, атрымалі ў падарунак сапраўдны залядынскі каравай з нагоды дня нараджэння аднаго з удзельнікаў калектыву.Шмат віншаванняў і слоў па-
дзякі гучала з вуснаў намесніка старшыні райвыканкама Рыгора Максімавіча Сысы, які
адзначыў вялікі ўклад па захаванні культурнай спадчыны гуртам, пасля чаго ўручыў падарунак і віншавальны адрас ад раённай улады. Начальнік аддзела культуры райвыканкама Валянціна Андрэеўна Барадзінчык і старшыня Адрыжынскага сельвыканкама Уладзімір Мікалаевіч Клімук выказалі па-
дзяку гурту за бясцэнную культурную спадчыну, якая беражліва захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Затым уручылі кожнай з удзельніц Падзякі і гадзіннікі. Таксама ў гэты дзень былі адзначаны калектывы, прымаўшыя ўдзел у творчай імпрэзе.
Асабістыя словы падзякі з вуснаў кіраўніцы «Залядынскай гамонкі» гучалі ў адрас спонсараў, дзякуючы якім свята стала магчымым: дэпутату Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў М.С. Шыкалаю, дырэктару ААТ «Гарбаха-Агра» М.А. Кацко, начальніку аддзела культуры райвыканкама В.А. Барадзінчык, старшыні Адрыжынскага сельвыканкама У.М. Клімуку, дырэктару раённага Цэнтра культуры і народных традыцый Н.П. Куліч, рэжысёру Л.С. Каспяровіч, а таксама мясцовым жыхарам, якія таксама ўнеслі сваю лепту. Прадоўжылася святочная імпрэза дэгустацыяй народных страў і напояў, бяспройгрышнай латарэяй, продажам сувенірнай прадукцыі і этнадыскатэкай.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота аўтара.