Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Гучнае слова паэтаў

Количество просмотров:

gorbahaУ сельскай бібліятэцы аг. Гарбаха ладзіўся літаратурны вечар “Гучнае слова паэтаў”, а ў сельскай бібліятэцы аг. Бродніца – літаратурна-музычная кампазіцыя «Ад мінулага ў сёння і ад сёння ў заўтра вядзе нас друкаванае слова», прымеркаваныя да 135-годдзя з дня нараджэння слынных пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На мерапрыемствы былі запрошаны навучэнцы мясцовых школ. Падчас прыгожых святаў вяліся дыялогі пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры, гучалі несмяротныя вершы паэтаў, аздобілі творчыя праграмы музычныя нумары.
Судакрананне са спадчынай песняроў стала яскравым пацвярджэннем таго, што іх запаветы любіць свой край, шанаваць родную мову, нацыянальную культуру застаюцца актуальнымі для сучаснікаў.
НА ЗДЫМКУ: свята ў бібліятэцы аг. Гарбаха.