
Ён у вершах увесь
Количество просмотров:Днямі ў раённай друкарні ўбачыла свет новая кніга вершаў Уладзіміра Гетманчука «Милое, родное». Уладзімір Мікалаевіч – з тых людзей, якіх прадстаўляць не трэба, бо на Іванаўшчыне ён чалавек адметны, добра знаёмы землякам як галоўны эканаміст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні (у нядаўнім мінулым), і як надзвычай камунікатыўная асоба, і як аўтар паэтычных зборнікаў «Зараніца», «Пах чаромхі і аеру», «Черемуховый край».
У чацвёртым па ліку выданні, дзе змешчаны каля сотні вершаў на беларускай і рускай мовах, аўтар працягвае ісці лірычнай сцяжынай. У пяшчотна-настальгічных, філасофскіх і гумарыстычных творах ён вяртаецца ў родную вёску Шчакоцк, маленства і юнацтва, жыве ў суладдзі з маляўнічай прыродай Палесся.
Выданне творца прысвячае малой радзіме і памяці бацькі – Мікалая Міхайлавіча Гетманчука.
Ірына Саломка.