Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Калектывы пацвердзілі званні «народных»

Количество просмотров:

Янаўскі край багаты на таленавітых музыкантаў і артыстаў. Пацвярджэннем таму стала важная культурная падзея, якая адбылася ў красавіку. Шаснаццаць калектываў аматарскага мастацтва сабраліся ў Цэнтры культуры і народных традыцый, сельскіх Дамах культуры Іванаўскага раёна, каб у чарговы раз пацвердзіць ганаровае званне «народны» і «ўзорны».  

Ацэньвала творчы экзамен спецыяльна створаная камісія з Брэста.
Першым на сцэне прадстаў народны эстрадна-джазавы ансамбль Minimal Groove Band, які здзіўляў прысутных мелодыямі ў стылі джаз. Назіраючы за творчымі поспехамі хлопцаў, хочацца адзначыць, што іх патэнцыял расце дзень за днём. Шмат планаў і надзей у мастацкага кіраўніка Яўгена Шыршова, які сёння абнавіў састаў калектыву і рэпертуар. Гучнымі галасамі ў гэты дзень здзіўлялі строгае журы народны вакальны ансамбль «Беларускія дзяўчаты», народная вакальная група «Снітаўчанка» СДК аг. Снітава. Віртуознае выкананне дэманстравалі ўдзельнікі народнага аркестра народных інструментаў. Народны ансамбль танца «Янаўцы», без якога не абыходзіцца ніводнае раённае мерапрыемства, прадставіў беларускі танец «Скок ды скок». Акрамя таго, на сцэне раённага Цэнтра культуры і народных традыцый былі прадэманстраваны праграма абласнога свята-конкурсу духавой музыкі «Фанфара-2018», у якім задзейнічаны ўдзельнікі духавой студыі Цэнтра культуры, праграма творчых калектываў Іванаўскага раёна да Дня Незалежнасці і абласнога свята «Дажынкі-2018», а таксама абласнога свята сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго» (сямейны ансамбль Самахаўцоў; узорны тэатральны калектыў «Крынічка» ДУА «Іванаўскі раённы Цэнтр дзіцячай творчасці»).

Zaschita Kollektivov 2
Zaschita Kollektivov 3
Zaschita Kollektivov 4


У гэты ж час народныя фальклорныя ансамблі «Кротаўскі гармонік» (СДК аг. Дастоева), «Знаходка» (СДК аг. Тышкавічы), «Панёвы» (СДК аг. Опаль), «Жураўка» (СДК аг. Псышчава) і ўзорны аматарскі калектыў фальклорнага танца «Каразэль» (Мотальскі ВПК д/с-СШ) дэманстравалі членам камісіі абрадавыя дзеянні, велікодныя гульні, святочныя дзеі, традыцыйныя звычаі, выконваючы пры гэтым мясцовыя песні. Скончылася сустрэча дэманстрацыяй VII абласнога свята-конкурса «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!». Кожны з калектываў здзівіў у гэты суботні дзень па-свойму, пакінуўшы ў душы прыемныя і, галоўнае, незабыўныя ўражанні. Па выніках сустрэчы ўсе калектывы пацвердзілі званне «народны» і «ўзорны».

Анастасія ЦАЛЮК, фота аўтара.