Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Канцэртныя туры – па вёсках

Количество просмотров:

gastrolny tur 01Важнай падзеяй у культурным жыцці Іванаўшчыны стаў канцэртны тур «Калядны калейдаскоп». Па сутнасці, гэта вяртанне старой, на сённяшні дзень прызабытай, традыцыі калядных сустрэч. Асабліва ў сельскай мясцовасці. Першачарговая ўвага надавалася выступленням у аграгарадках. У новым годзе "калейдаскоп" ахапіў усе цэнтры сельсаветаў і буйныя вёскі раёна. На працягу дзесяці дзён канцэрты прайшлі ў 15-ці населеных пунктах.


Гледачам была прадстаўлена шматжанравая кранальная праграма з удзелам лепшых выканаўцаў Іванаўшчыны. У ёй былі задзейнічаны шэсць дзясяткаў песняроў, музыкаў і танцораў. Вядучая праграмы Валянціна Андрэеўна Барадзінчык, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іванаўскага райвыканкама, прадстаўляла вяскоўцам мясцовых зорак. А тыя максімальна пастараліся стварыць атмасферу казкі і свята.

gastrolny tur 02

gastrolny tur 03

gastrolny tur 04


- Гэтым разам мы прадставілі лепшыя творы нашых самых знакамітых калектываў і салістаў, - распавядае дырэктар Іванаўскага Цэнтра культуры і народных традыцый Ніна Пятроўна Куліч. – Прычым, большасць з іх - маладыя высокакваліфікаваныя кадры. Напрыклад, у заслужаным аматарскім калектыве «Палешукі» і народным вакальным ансамблі "Беларускія дзяўчаты" абноўлена амаль палова складу. Асноўная тэматыка твораў – Каляды, Новы год, абрадавыя песні, а таксама традыцыйныя героі – Дзед Мароз і Снягурачка. Гучалі модныя хіты сучасных аўтараў і ўжо вядомыя народныя кампазіцыі. Свежае дыханне папулярным творам надалі Віталь Лінік, Алена Новік, Святлана Аскірка, Святлана Калодзіч, Яўген Юхнік, Аляксандр Пархейчук, Алена Гусла і іншыя.

gastrolny tur 05


Якое ж свята без чароўных матываў у выкананні мясцовых музыкаў-віртуозаў? Асабліва натхнённа выступілі выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў імя Н.Орды - скрыпачы Вольга Кухарчук, Маргарыта Ткачук, Вольга Міцура. А як запаліла публіку інструментальная кампазіцыя ў выкананні Дзмітрыя Калько і Івана Засімовіча!

gastrolny tur 06

gastrolny tur 7


Яркім уражаннем стала танцавальная праграма выхаванцаў і выкладчыкаў Іванаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, ансамбля «Янаўцы», калектываў мастацкай самадзейнасці. Кожны тут знайшоў любімыя нумары. Не абышлося і без пародый на вядомых поп-выканаўцаў.

gastrolny tur 08

gastrolny tur 09


Публіка вельмі ветліва сустракала гасцей. Колькі радасных пачуццяў і прыемных эмоцый, крыкаў «брава» і шчодрых авацый пачулі выканаўцы!
І гэта яшчэ не ўсё. У бліжэйшыя выхадныя чакаюцца выступленні ў аграгарадках Яечкавічы, Крытышын, Рудск (18 студзеня), а таксама Махро, Бродніца і Адрыжын (19 студзеня). А сёння ў 17.30 – чарговы канцэрт  у аграгарадку Сачыўкі.

gastrolny tur 10

gastrolny tur 11

 

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.