Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Хай заўжды будзе кніга!

Количество просмотров:

У першы дзень восені залівістыя званкі абвясцілі школьнікаў аб пачатку новага навучальнага года, за якім трывала замацавалася назва Дня ведаў. Сапраўды, штогод першага верасня хлопчыкі і дзяўчынкі робяць чарговы крок да ведаў, да навукі, адкрываюць для сябе неспазнанае з дапамогай усяведных кніг.

Разнастаіць Дзень ведаў, зрабіць яго непаўторным, запамінальным дапамагае Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава.
Дзяржаўнай установай культуры 
ладзяцца шматлікія мерапрыемствы, на якія запрашаюцца навучэнцы. Гэта пазнавальныя тэматычныя і гульнявыя праграмы, гадзіны цікавых паведамленняў, інфармацыйныя ўрокі, пасяджэнні клубаў, інтэлектуальныя віктарыны і інш.
Бібліятэкі сустракаюць сваіх наведвальнікаў кніжна-ілюстрацыйнымі выставамі, выставамі-віншаваннямі, прапаноўваюць віртуальныя вандроўкі і агляды навінак літаратуры.
Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу ўсяго тыдня, сцвярджаючы, што свет з кнігай радасны і інтрыгуючы.

 Ірына Саломка.