Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

«Кнігі ў госці чакаюць рабят»

Количество просмотров:

У займальнае падарожжа пад такой назвай у адзін з сонечных дзён жніўня адправіліся маленькія чытачы сельскай бібліятэкі аг. Дастоева.

Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам пабывалі ў краіне «Чыталіі». У ходзе размовы дзеці наведалі цікавыя і знакамітыя мясціны горада «Кнігалюбаў».
Прыхапіўшы ў дарогу розум, спрыт і дружбу, хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі па плошчы Майстроў, алеі Герояў, вуліцы Казачнай, завулку Энцыклапедычным і інш.
Падарожжа, якое ўключала ў сябе гульнявыя моманты, атрымалася яркім і незабыўным. Дзеці з задавальненнем дэманстравалі свае творчыя здольнасці: чыталі вершы, паказвалі любімых казачных персанажаў падчас інсцэніровак, адказвалі на пытанні вядучай, расказвалі пра кнігі, што падабаюцца больш за ўсё, малявалі…
Сустрэча завяршылася добрымі пажаданнямі адзін аднаму.

Кацярына КУХАРЧУК.