Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Кожнае слова мае колер, і смак, і пах

Количество просмотров:

У вандроўкі ў родную мову з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, запрашаюць сваіх чытачоў бібліятэкі горада і раёна. 

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава сустракае наведвальнікаў выставай-заклікам “Не пакідайце ж мовы роднай!”. Паэтычную гадзіну, прымеркаваную да свята, праводзіць сельская бібліятэка аг. Крытышын. Таямніцы беларускай мовы адкрыюцца ўдзельнікам падарожжаў з элементамі гульні, якія ладзяцца ў СБ аграгарадкоў Снітава, Тышкавічы, Дружылавічы. Пасяджэнне клуба “Вытокі” ў сельскай бібліятэцы в. Махро распавядзе аб тым, што “ў Дзеда Антося ўсё з мовы пачалося”. Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць таксама ў СБ аг. Моталь, Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы.

Ірына Саломка.