Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Масленічны тыдзень у Тышкавічах

Количество просмотров:

З чаго пачынаецца вясна? Вядома з провадаў зімы. У ДУА “Тышкавіцкі д/с”святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй. Масленіца– самае вясёлае, шумнае і любімае народнае свята.Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы.

Усе дзеці ведаюць пра Масленіцу, пра бліны, якія трэба есці, і пра пудзіла, якое трэба спальваць. Але ведаць — гэта адно, а ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым-зусім іншая справа. На гэтым тыдні дзеці сталі ўдзельнікамі провадаў Масленіцы. Увесь тыдзень яны рыхтаваліся да гэтай падзеі і чакалі яе з нецярпеннем. На занятках даведаліся, як раней святкавалі Масленіцу, што азначае і адкуль бяр эпачатак гэты звычай. Традыцыйна на свяце мы праводзілі зіму і сустракалі вясну. Зіма не хацела ўступаць месца вясне, але ў гэтай спрэчцы перамагла Вясна, і зімы прыйшлося сысці. Усе з радасцю праводзілі яе і развіталіся з ёй да наступнага года. На свяце, дзеці ад душы весяліліся: вадзілі карагод , спявалі народныя песні, прыпеўкі, гулялі ў гульні. А якая ж Масленіца без смачных бліноў? Святаскончыласячаяваннем і частаваннембліноў. Бо бліны - гэта сімвал масленіцы, такія ж гарачыя, духмяныя і залацістыя як сонца. Святам засталіся ўсе задаволены.

Г.М. Каткавец, выхавальнік ДУА “Тышкавіцкі д/с”.