Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Музей пацвердзіў статус

Количество просмотров:

Мясцовы літаратурна-краязнаўчы музей, які дзейнічае пры Дастоеўскай сярэдняй школе імя Ф.М. Дастаеўскага, паспяхова пацвердзіў званне «Народны». 

– Мы ўжо трэці раз пацвярджаем ганаровае званне, – расказвае кіраўнік музея В.У. Пуцыковіч. Па словах Валянціны Уладзіміраўны, гэтай падзеі спадарожнічала значная падрыхтоўчая праца.
– На працягу пяці гадоў мы збіралі неабходную дакументацыю, даведкі, – зазначае суразмоўца. – Пры ацэнцы нашай дзейнасці ўлічвалася мноства параметраў, напрыклад, колькасць экспанатаў, экскурсій, удзел музея ў розных мерапрыемствах, дасягненні за справаздачны перыяд і інш. Акрамя таго, нашу працу скрупулёзна вывучалі прадстаўнікі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і Мотальскага музея народнай творчасці, якія давалі свае заключэнні.
Праца літаратурна-краязнаўчага музея была станоўча ацэнена як на ўзроўні ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, так і Міністэрствам культуры Беларусі.
Мы віншуем і работнікаў музея, і калектыў Дастоеўскай сярэдняй школы імя Ф.М. Дастаеўскага з гэтай высокай ацэнкай іх сумеснай дзейнасці.

 Валерый Міхальчук
 (фота з архіва рэдакцыі).