Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Музыкі ля замка Сапегаў

Количество просмотров:

Другі адкрыты фестываль-конкурс інструментальнай музыкі пад такой назвай прайшоў 18 мая. Вялікая колькасць выканаўцаў з розных рэгіёнаў краіны з'ехалася ў аграгарадок Гальшаны Гродзенскай вобласці, каб паспаборнічаць за перамогу. Годна прадставілі наш раён вучні сярэдняй школы №4 г. Іванава.

Фартэпіяннае трыа ў складзе Анастасіі Старавойтавай, Марыі Гарох і Марыі Апольскай па выніках конкурсу атрымала дыплом лаўрэата першай ступені. Марыя Апольская ў намінацыі «Фартэпіяна. Сола.» стала пераможцай і была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата першай ступені (настаўніца – Ларыса Віктараўна Перчанка). Павел Жыдковіч, вучань 3 класа, таксама атрымаў дыплом лаўрэата першай ступені (настаўніца – Аксана Рыгораўна Фісенка).  

Анастасія ЦАЛЮК.