Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

На парозе – народны калектыў

Количество просмотров:

Дзень нараджэння – добрая дата. А 80-гадовы юбілей – удвая.

Гэта юбілей мудрасці, жыццёвага вопыту і каштоўных ведаў. Таму ён павінен не засмучаць, а толькі натхняць, прыносіць радасць і супакаенне. А гэта можа атрымацца дзякуючы падтрымцы родных і блізкіх, і натхняльнага віншавання. Менавіта такое віншаванне для Анастасіі Барысаўны Макавецкай падрыхтавала народная вакальная група «Рудляначка» сельскага Дома культуры аг. Рудск.
Імя Анастасія с грэчаскай мовы перакладаецца як «адроджаная», «несмяротная». Кажуць, што ўладальніцы гэтага імя без вялікіх намаганняў пераадольваюць усе жыццёвыя перашкоды, пры гэтым пакідаючы сілы для новых здзяйсненняў. Таму нядзіўна, што Анастасія Барысаўна з лёгкасцю пераступіла сваю 80-гадовую мяжу.
Само віншаванне было сюрпрызам для імянінніцы, пра які яна нават не здагадвалася. Дачка папярэдзіла маму, што да яе прыедуць асобыя госці. І калі на парозе аказаўся народны калектыў, то імянінніца настолькі ўзрадавалася, што на вачах у яе паявіліся слёзы.
Васьмідзесяцігадовы юбілей у жыцці жанчыны з'яўляецца грандыёзнай падзеяй: яна змагла пражыць такое велізарнае і, у любым выпадку, няпростае жыццё. Таму імянінніца была ўзнагароджана спецыяльным медалём за доўгажыхарства ад работнікаў культуры. Завяршальным акордам віншавання стала канцэртная праграма з любімых песень віноўніцы ўрачыстасці.

Ірына ЗАЙМІСТ.