Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

«Нам гэты мір завешчана берагчы»

Количество просмотров:

mirІнфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 3-4 класаў гімназіі г. Іванава пад такой назвай прайшла 21 верасня, у Міжнародны дзень міру, у Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы.
Супрацоўнік бібліятэчнай установы Людміла Кунахавец пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, сімваламі міру – голубам, папяровым жураўлікам, званом міру, «Дрэвам смутку». На прыкладзе лёсу японскай дзяўчынкі Сасакі Садака было паказана, як нават у юным узросце можна многае зрабіць для захавання міру.


У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала слухачам пра трагедыю, якая адбылася 1 верасня 2004 года ў горадзе Беслане. Затаіўшы дыханне, слухалі яны паведамленне пра мужнасць і гераізм байцоў спецыяльнага прызначэння і звычайных грамадзян, якія ахвяравалі жыццём дзеля выратавання дзяцей.
Акрамя гэтага, навучэнцы паглядзелі відэасюжэт «Усім народам патрэбен мір!» і відэаролік «Дзень міру», адказалі на пытанні займальнай віктарыны «Мы за мір ва ўсім свеце». Юныя чытачы прыйшлі да высновы: мір заўсёды пачынаецца з дружбы. Трэба сябраваць краінамі, гарадамі, сем'ямі, жыць па законах дабра і справядлівасці. І мір на планеце пачынаецца з умення сябраваць у маленькім калектыве, такім, напрыклад, як клас у школе. Весела ўдзельнікі мерапрыемства пагулялі ў гульню «У нашай зале ўсе сябры». Завяршылася інфармацыйная гадзіна ўручэннем белых папяровых галубоў як сімвала мірных намераў.

Ірына САЛОМКА.