Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Новыя экспазіцыі ў музеі

Количество просмотров:

Лета – самы час для адпачынку. Прычым адпачынку, які здзяйсняецца не толькі ў водных ці аздараўляльных працэдурах, але і ў культурна-эстэтычным развіцці, духоўным адпачыванні. І раённы музейны комплекс Н. Орды прадастаўляе ўсім жадаючым такую магчымасць.

Нядаўна тут пачала дзейнічаць фотавыстава «Брэст гістарычны», прысвечаная 1000-годдзю г. Брэста. Яе аўтар – брэсцкі фотамастак Алег Малейка – дапамагае гледачу акунуцца ў старадаўнюю гісторыю Берасця, даведацца аб яго станаўленні, значных вехах. Сёння Брэст – адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Беларусі, на яго долю прыходзіцца чацвёртая частка вырабленай у вобласці прадукцыі. Гэта таксама найбуйнейшы транспартны вузел і культурны цэнтр з багатым гістарычным мінулым і цікавымі народнымі традыцыямі. Пра ўсё гэта і многае іншае з жыцця абласнога цэнтра можна даведацца, наведаўшы экспазіцыю.
Яшчэ адзін сюрпрыз, прапанаваны карціннай галерэяй, – гэта выстава Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха «Імкненне да прыгожага».

Ekspozicija Muzej 1


Тут прадстаўлены работы чалавека, які займае пачэснае месца сярод выдатных дзеячаў рускай культуры. Рэрых мае цікавую біяграфію, поўную фенаменальных ведаў, рэдкага таленту і значнасці для сусветнай культуры. Ён шырока вядомы ва ўсім свеце як буйны мастак, навуковец, грамадскі дзеяч, філосаф, пісьменнік, падарожнік, які пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну. Працаваў ён не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе, ЗША, Азіі. Пяць гадоў мастак правёў у вялікай навуковай экспедыцыі па Цэнтральнай Азіі. На працягу многіх гадоў Рэрых быў дырэктарам школы Таварыства заахвочвання мастацтваў у Расіі. У Нью-Ёрку ім заснаваны Інстытут аб'яднаных мастацтваў і музей, у Індыі, у даліне Кулу, – Гімалайскі інстытут навуковых даследаванняў.
З творчасцю вялікага чалавека, а таксама багатай яго біяграфіяй, наведвальнікаў могуць пазнаёміць навуковыя супрацоўнікі музейнага комплексу Н. Орды ў в. Варацэвічы. Да таго ж, тэматыка экспазіцый музея рэгулярна мяняецца, таму кожны знойдзе тут нешта цікавае для сябе.

Валерый МІХАЛЬЧУК.