Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Па лясных сцяжынках з Міхаілам Прышвіным

Количество просмотров:

У Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 145-годдзю пісьменніка М.М. Прышвіна. Чацвёртакласнікі гімназіі г. Іванава, запрошаныя на юбілейнае свята, здзейснілі літаратурнае падарожжа ў свет прыроды майстра слова.
Падчас сустрэчы адзначалася, што Міхаіл Міхайлавіч быў цудоўным чалавекам, умеў бачыць прыгажосць у штодзённых рэчах і яскрава паказваць яе свайму чытачу. Бібліятэкары распавялі пра нялёгкае дзяцінства аўтара, юнацтва, пра сцяжыну ў свет пісьменніцтва. Пасля завяршэння вандроўкі рабяты праверылі свае веды ў конкурсе знаўцаў твораў Міхаіла Прышвіна.

Ірына САЛОМКА.