Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Падарожнічаем з Напалеонам Ордай

Количество просмотров:

З 24 верасня ў чытальнай залебібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава дзейнічае выстава работ Напалеона Орды. Гледачам прадстаўлены 36 копій акварэляў майстра архітэктурнага жывапісу з фондаў раённага музейнага комплексу Напалеона Орды ў Варацэвічах. Гэта малюнкі ся-дзіб, замкаў, розных гістарычных славутасцяў Іванаўскага раёна, Брэсцкай вобласці, Украіны, Літвы, Польшчы і інш.

Каштоўнасць яго работ цяжка пераацаніць з улікам таго, што многія з гэтых будынкаў не захаваліся да нашых часоў. Усяго падчас сваіх падарожжаў Н. Орда ўвекавечыў для нашчадкаў больш за тысячу аб’ектаў матэрыяльнай спадчыны. Супрацоўнікі музея Ларыса Георгіеўна Дрычыц і Антон Сяргеевіч Зялінскі знаёмяць наведвальнікаў не толькі з творчасцю вядомага мастака, музыканта, кампазітара і г.д., але і расказваюць пра яго жыццёвы шлях, гісторыю рода Ордаў. Дадзеная выстава арганізавана з мэтай папулярызацыі раённага музейнага комплексу Напалеона Орды і ўвогуле мясцовай гістарычнай культуры.
Выстава «Падарожнічаем зя Напалеонам Ордай» будзе працаваць да 15 кастрычніка. Па пытаннях правядзення асабістых экскурсій можна звяртацца ў ДУК «Раённы музейны комплекс Напалеона Орды» па тэлефоне 9-19-59.

Валерый Міхальчук.