Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Пакарылі журы дзяўчынкі з Махро

Количество просмотров:

Больш за 200 удзельнікаў сабраў у Віцебску IX Міжнародны фестываль маладых выканаўцаў эстраднай песні «Дзве сястры – Беларусь і Расія», заснавальнікам якога з'яўляюцца УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ», турыстычная кампанія «Ілва», Віцебская абласная грамадская арганізацыя «Беларускі саюз жанчын». Конкурс-фестываль стаў часткай адзінага праекта «Арт».

Удзельнікамі свята, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, сталі падлеткі з Мінска, розных куткоў Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а таксама Смаленскай воб-ласці (Расійская Федэрацыя). Выканаўцы дэманстравалі сваё майстэрства, выконваючы па два вакальныя творы: адзін – беларускага аўтара, другі – рускага. Удзельнікі спаборнічалі ў дзвюх намінацыях – «эстрадны вакал» (салісты, вакальныя групы, дуэты) і «народныя спевы» (салісты, вакальныя групы, дуэты) у чатырох узроставых катэгорыях: малодшая (7-11 гадоў), сярэдняя (12-16), старэйшая (17- 21). Галоўная мэта мерапрыемства – раскрыццё і падтрымка маладых талентаў, спрыянне ўмацаванню добрасуседскіх адносін паміж моладдзю Беларусі і Расіі, развіццё двухбаковага культурнага абмену, прапаганда лепшых узораў музычнай культуры дзвюх краін. Прадстаўніцы Іванаўскага раёна – вучаніцы Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў – змаглі не толькі здзівіць сваім выступленнем членаў журы, але і паказаць, што ў глыбінцы жывуць сапраўды таленавітыя дзеці. Так, Ангеліна Паўлюкавец, якая выступала ў сярэдняй узроставай групе, атрымала дыплом 3 ступені ў намінацыі «Народныя спевы» (саліст). Ангеліна Клімавец таксама была ўзнагароджана дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Эстрадныя спевы» (саліст) сярод удзельнікаў сярэдняй узроставай групы. Вакальнае трыа Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў у складзе Веранікі Саковіч, Ангеліны Клімавец і Ангеліны Паўлюкавец у намінацыі «Народныя спевы» (ансамбль) сярэдняй узроставай групы атрымала дыплом 2 ступені. Рыхтавалі дзяўчынак да конкурсу настаўнікі Ларыса Талатыннік і Марына Жыдковіч.
Віншуем нашых юных зорачак з узнагародамі і жадаем не спыняцца на дасягнутых выніках!

Анастасія ЦАЛЮК.