Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

«Палешукі» далі жару

Количество просмотров:

У рамках раённай творчай акцыі «Мы славім край свой музыкай і словам» у мінулую нядзелю на пляцоўцы перад раённым Цэнтрам культуры і народных традыцый адбылася канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі і песні «Палешукі».

У рамках канцэрта прагучалі песні беларускіх, рускіх і ўкраінскіх аўтараў, творы палескага фальклору ў сучаснай апрацоўцы, папуры на эстрадныя песні 80-90-х гадоў. 
Сваёй творчасцю, энергіяй і высокім майстэрствам шматлікіх гледачоў таксама радавалі салісты раённага ЦКіНТ Наталля Лістраценка, Таццяна Барташ, Віталь Лінік і Іван Самахавец.
Іванаўцы і госці райцэнтра, якія прыйшлі ў гэты дзень на гарадскую плошчу, з задавальненнем слухалі вядомыя песні ў выкананні «залатых галасоў» Іванаўскага раёна. Да самага вечара не сціхалі авацыі і воклічы «Брава! Біс!».
Па водгуках гледачоў, мерапрыемства ім вельмі спадабалася. Нагадаем, творчая акцыя працягваецца і надалей. Сачыце за праграмай, вас чакаюць шматлікія сюрпрызы ад лепшых калектываў Іванаўшчыны.

Валерый Міхальчук.