Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

«Палешукі» гучалі ў горадзе над Бугам

Количество просмотров:

Напачатку кастрычніка ў зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра прайшло чацвёртае свята ўкраінскай культуры «Співуча Берестейщина. Удзел у канцэртнай праграме бралі вядомыя выканаўцы Брэсцкай вобласці, сярод якіх былі Марыя Жыцянёва і Ганна Мусвідас, Рэгіна Пойта і Аляксандр Саўчанка, а таксама творчыя калектывы «Берагіня», «Галасы Палесся», «Сузор’е», «Хоціславяне», «Сузор’е», «Джэрэла», «Забаўлянкі», «Барвінак», «Белавежская цявінка». Прыемна адзначыць, што ў ліку гэтых калектываў былі і нашы землякі – заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Палешукі» (мастацкі кіраўнік – І.І. Засімовіч).

Незадоўга да пачатку канцэртнай праграмы гледачы маглі азнаёміцца з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і краязнаўчай літаратуры. Пасля чаго прысутныя на працягу некалькіх гадзін атрымлівалі асалоду ад музычных нумароў у выкананні заяўленых калектываў і вакалістаў. Тыя, хто па аб’ектыўных прычынах не змог прысутнічаць у зале, маглі зрабіць гэта дома, назіраючы за тым, што адбывае
цца на сцэне ў прамым эфіры ў інтэрнэце.
– Фестываль стаў сапраўднай медыа-падзеяй, – дзеліцца ўражаннямі Іван Засімовіч. Падчас нашай гутаркі Іван Іванавіч адзначыў неабходнасць правя-
дзення падобных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць развіццю творчай дзейнасці, абмену вопытам паміж калектывамі, а таксама выказаў словы ўдзячнасці начальніку аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама Валянціне Андрэеўне Барадзінчык за магчымасць прыняць удзел у свяце.   

Анастасія ЦАЛЮК.