Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Палешукі» з Іванава і артысты Санкт-Пецярбурга выступілі на адной сцэне

Канцэрт «З Пецярбурга з любоўю» прайшоў 27 кастрычніка на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

Гэтая культурная ўрачыстасць ладзілася ў рамках афіцыйнага візіту на Брэстчыну губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Дзмітрыевіча Бяглова. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Аляксандравіч Пархомчык.
Расійскія артысты на беларускай сцэне выступілі з насычанай праграмай, у якую ўвайшлі вядомыя хіты мінулых гадоў, у тым ліку і беларускія народныя песні. У выкананні самабытных берасцейскіх калектываў прагучала зводная музычная кампазіцыя «Палешукі», складзеная пераважна з палескіх мелодый і песень. Фінальны нумар гэтай кампазіцыі – «Гуляначка» – падарыў прысутным заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Палешукі».
– Пачэсна і карысна было
стаць відавочцам і ўдзельнікам такой цудоўнай падзеі, – падзяліўся ўражаннямі адзін з каларытных «палешукоў» Іванаўшчыны Іван Самахавец. – Сустрэцца з калегамі з суседняй краіны, абмяняцца вопытам, адчуць шчырую любоў удзячнага гледача – гэта непаўторныя эмоцыі.
Шыкоўныя кветкі ад губернатараў, дружныя апладысменты, якія пераходзілі ў працяглыя авацыі – вышэйшую форму адабрэння і захаплення гледачоў, сталі годнай узнагародай артыстам за іх выдатны талент і яскравую творчасць.

Ірына Саломка.
Фота з архіву рэдакцыі.