Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Памяці пісьменніка

Количество просмотров:

У СШ №4 г. Іванава ў рамках шостага школьнага дня праведзены шэраг цікавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага рускага паэта, пісьменніка, публіцыста, драматурга, перакладчыка І.С. Тургенева.

Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў у школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава «Усё, што я песціў і любіў...», прадэманстравана прэзентацыя «Тургенеў – казачнік». Акрамя гэтага, настаўніца рускай мовы і літаратуры Н.С. Аўсянік пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю вялікага рускага пісьменніка. Завяршылася мерапрыемства чытаннем фрагментаў знакамітых твораў І.С. Тургенева.

Катерина КУХАРЧУК.