Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

“Процілегласці” ў Мотальскім музеі

Количество просмотров:

procileglasciУ Мотальскім музеі народнай творчасці адзін з пакояў адвялі пад выставу карцін свайго земляка, знакамітага беларускага мастака Янкі Рамановіча.


Тут сабраны карціны з цыкла “Процілегласці”, прысвечанага тысячагоддзю хрышчэння Русі. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць выявы святых абразоў, намаляваныя на старых драўляных прасніцах, а таксама карціны, на якіх мастак увасобіў  герояў не толькі мясцовага фальклору. Гэта і Зюзя, якім палохалі малых, і Цёця – берагіня ўраджаю, і Жыцень – пакравіцель палявых работ. Палотны Янкі Рамановіча настолькі незвычайныя і насычаныя любоўю да радзімы, што міжволі, калі доўга глядзець на іх, на вачах праступаюць слёзы замілавання ад сустрэчы са спадчынай нашых продкаў. Калі вы яшчэ не бачылі выставу, то, калі ласка, наведайце Мотальскі музей. Гарантую – не пашкадуеце.