Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Роднай зямлі шматгалоссе

Количество просмотров:

Цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя раёна, падрыхтавала дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтральная раённая бібліятэка ім. Ф.І. Панфёрава».

З дасягненнямі роднага краю ў галіне адукацыі пазнаёміла хроніка-дакументальная экспазіцыя «Роднай зямлі душа і памяць», аформленая ў галоўным кніжным храме Іванаўшчыны. На пазнавальнуюгадзіну «ГарадокЯнаўПалескі» запрасіла чытачоў сельская бібліятэка аг. Гарбаха. Тэматычныя праграмы да свята падрыхтавалі сельскія бібліятэкі аг. Псышчава і в. Ляхавічы (сумесна з СДК). СБ аг. Рудск і Тышкавічы (сумесна з СДК) юбілейныя мерапрыемствы запланавалі ў рамках конкурсу сярод бібліятэк на лепшую пастаноўку работы па краязнаўчай дзейнасці ў рамках Года малой радзімы. Пра гісторыю і сучасны дзень раёна, знакамітых землякоў распавялі тэматычныя кніжныя выставы, выставы-інсталяцыі, выставы-роздумы ў СБ аграгарадкоў Снітава, Яечкавічы, Крытышын.

Ірына Саломка.