Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

«Родны край майстрамі багаты»

Раённы агляд-конкурс пад такой назвай праводзіцца ў першай палове бягучага года сярод бібліятэк раёна.

Спрадвеку край наш славіўся таленавітымі людзьмі, для якіх любы матэрыял з'яўляецца крыніцай натхнення і фантазіі. Супрацоўнікі бібліятэк Іванаўшчыны цесна супрацоўнічаюць з мясцовымі майстрамі, і вынік гэтага супрацоўніцтва – выдатныя выставы, прадстаўленыя на святах горада і вёсак, фестывалях “Фальклор без межаў” і “Мотальскія прысмакі”, “Дажынкі” і г.д. Кожная такая выстава становіцца сапраўднай падзеяй як для арганізатараў, так і для саміх майстроў. У рамках аб’яўленага конкурсу будзе вызначана лепшая пастаноўка работы бібліятэк па выяўленні, захаванні, папулярызацыі імёнаў народных умельцаў рэгіёна і іх творчасці.

Фото взято из открытых источников интернета и носит иллюстративный характер. 

Ірына Саломка.