Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Шчаўкунок знайшоў шмат сяброў

Количество просмотров:

Колькі радасці і святочнага настрою дораць дзецям у гэтыя пераднавагоднія дні работнікі культуры! Чарговае казачнае прадстаўленне, на гэты раз танцавальнае, прадставілі педагогі і выхаванцы Іванаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў. На сцэне – «Шчаўкунок і чароўная шабля» – мабыць, адна з самых папулярных зімовых казак. Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Алена Старавойтава са сваім творчым калектывам паспрабавала здзівіць гледачоў арыгінальным чытаннем, багаццем харэаграфічных нумароў і цудоўным касцюмаваным маскарадам.

Дзеці (а іх было задзейнічана больш за 200) і настаўнікі школы паўсталі ў незвычайных казачных вобразах, паказалі танцы розных краін і стыляў. Усё дзейства суправаджалася класічнай музыкай з балета «Шчаўкунчык» у сучаснай апрацоўцы, а таксама масай іншых прыгожых аранжыровак. Як падкрэслівае рэжысёр пастаноўкі, вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы і арганізацыі канцэртаў аказалі выхаванцы школы, іх бацькі, педагогі, касцюмеры.
– Без іх фінансавага і асабістага ўдзелу нам бы не ўдалося рэалізаваць такую прыгожую задуму, – падкрэслівае Алена Барысаўна. – А яшчэ мне хацелася б падзякаваць работнікам раённага ЦКіНТ, гукарэжысёрам Ігару Панасовічу і Ігару Калпакову, светлааператару Сяргею Палто, дэкаратару Кацярыне Замкавец і ўсім-усім датычным да нашай навагодняй казкі.
Святочнае прадстаўленне ўбачылі больш за тысячу жыхароў Іванаўскага раёна.

Schelkunchik 1
Schelkunchik 10
Schelkunchik 2
Schelkunchik 3
Schelkunchik 4
Schelkunchik 5
Schelkunchik 6
Schelkunchik 8
Schelkunchik 9

Валерый МІХАЛЬЧУК. Фота аўтара.